Аляксея Янукевіча затрымала міліцыя
Сёння раніцай дома быў затрыманы намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Нагадаем, палітык з’яўляўся адным з заяўнікаў акцыі “Чарнобыльскі шлях-2007”. Судовы працэс над іншымі арганізатарамі акцыі - актывісткай Аб’яднанай грамадзянскай партыі Валянцінай Палевіковай і сябрам Сойма Партыі БНФ Юрыем Зянковічам запланаваны на сёння. Аднак суд над апошнім з-за яго хваробы адкладзены.
Усіх заяўнікаў акцыі абвінавачваюць у парушэнні грамадскага парадку падчас правядзення масавых мерапрыемстваў. Пратаколы на Палевікову і Зянковіча былі складзеныя на падставе сведчанняў супрацоўнікаў ДАІ, якія сцвярджаюць, што калона ўдзельнікаў “Чарнобыльскага Шляху”, рухаючыся ад вуліцы Якуба Коласа па вуліцы Сурганава, выйшла на дарожную частку і замінала руху транспарту.
Праваабарончы цэнтр “Вясна”