Амаль 1700 мінчукоў летась захацела памяняць імя ці прозвішча

Гэта на 83 чалавекі болей, чым у 2009 годзе.

Мяняць свае пашпартныя дадзеныя дазваляюць грамадзянам Беларусі, якім мінула 16 год. Для такога рашэння павінны быць вельмі важкія прычыны. Напрыклад, складанае для вымаўлення ці немілагучнае імя ці прозвішча. Часам людзі хочуць змяніць пашпартнае імя на тое, якое ім далі пры хрышчэнні. Некаторыя лічаць, што змена імя нейкім шчаслівым чынам паўплывае на іх лёс.

Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што мяняць імя ці прозвішча забаронена асобам, якія прыцягваліся да крымінальнай адказнасці. Таксама адмаўляюць тым, хто мае нявыплачаныя штрафы ды іншыя праблемы з праваахоўнымі органамі, паведамляе БЕЛТА.