Аматарак “круціць мужчынаў на грошы” могуць прызнаць махляркамі
Сталічная міліцыя заклікае мужчын быць пільнымі, бо на сайтах знаёмстваў з’явіліся махляркі. Адзін з пацярпелых ужо звярнуўся ў праваахоўныя органы са скаргай. Дзяўчына знайшла яго на сайце знаёмстваў, прапанавала сустрэцца. Пры сустрэчы папрасіла заправіць яе аўтамабіль на 38 тысяч рублёў, а потым знікла. Ашуканы мужчына не выключае, што дзяўчына гэтаксама выкарыстоўвае іншых ахвочых пазнаёміцца. А міліцыя нагадвае, што такія дзеянні з пункту гледжання Крымінальнага кодэксу кваліфікуюцца як махлярства.