Аматараў спіртнога будуць правяраць на працы і дома
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ініцыюе шэраг захадаў, накіраваных на дэалкагалізацыю насельніцтва. Разам з магчымай забаронай распівання піва на вуліцы, будзе праведзена абследаванне жылога сектара і гаражных масіваў на прадмет выяўлення дзейнасці па пазапраўнай вытворчасці і захоўванню алкагольнай прадукцыі.
Апроч гэтага міліцыянты, прадстаўнікі грамадскасці і журналісты ў выглядзе мабільных груп будуць правяраць па месцы жыхарства і на працы грамадзянаў, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.
На прадпрыемствах і ў арганізацыях будзе прааналізаваная эфектыўнасць дзейнасці камісій па барацьбе з п'янствам.
БелаПАН