Амбасада ЗША ўводзіць інтэрнэт-запіс на падачу дакументаў на візу
Амерыканская амбасада ў Беларусі з 15 кастрычніка ўводзіць электронную сістэму запісу на падачу дакументаў на візу. На размову з консулам можна будзе запісвацца толькі праз інтэрнэт. У дыппрадстаўніцтве зазначылі, што гэта дасць магчымасць запісвацца на прыём у любы час, а не званіць у вызначаныя гадзіны працы. Прадстаўнікі амбасады зазначылі, што на пачатку новая сістэма запісу можа выклікаць складанасці, але праз некаторы час такая форма значна аблегчыць працэс выдачы візаў.
Запісвацца можна будзе за 120 дзён да вызначанага дня прыёму. Сістэма будзе працаваць на англійскай мове. Сёлета да 1 кастрычніка ў амерыканскую амбасаду па візы звярнулася 12 тысяч беларусаў. З іх толькі каля 9 тысяч атрымалі станоўчы адказ.
“Інтэрфакс”