Амбасадар Беларусі ў Польшчы Павел Латушка заканчвае сваю місію
Амбасадар Беларусі ў Польшчы Павел Латушка завяршае сваю дыпламатычную місію ў Польшчы. У сувязі з гэтым ён сустрэўся з першым намеснікам міністра замежных спраў гэтай краіны Янам Баркоўскім.
Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні стану і далейшага развіцця двухбаковых беларуска-польскіх адносінаў, а таксама адносінаў Беларусі з Еўрасаюзам. У прыватнасці, было адзначана развіццё дыялогу паміж Беларуссю і ЕС, а таксама Польшчай.
БелаПАН нагадвае, што Павел Латушка працаваў беларускім амбасадарам у Польшчы са снежня 2002 года.