Амбасадар Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў вярнуўся ў Мінск

Амбасадар Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў вярнуўся ў Мінск. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела прэс-службы Міністэрства замежных спраў Марыя Ваньшына. Нагадаем, Хвастоў 7 сакавіка быў адкліканы з Вашынгтона для кансультацый у сувязі з увядзеннем ЗША дадатковых санкцый у дачыненні канцэрна "Белнафтахім".

БелаПАН