Амбасадар Нямеччыны рэгулярна сустракаецца з Адміністрацыяй прэзідэнта
Як стала вядома Еўрарадыё, апошняя сустрэча прайшла ўчора і адрознівалася ад студзеньскай, калі ішла размова пра Аляксандра Казуліна. Амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Гебхарт Вайс учора наведаў Адміністрацыю прэзідэнта. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў першы сакратар дыппрадстаўніцтва Маціяс Бірман.
“Аддзел прэсы нямецкай амбасады пацвярджае, што ўчора адбылася сустрэча нямецкага амбасадара ў Адміністрацыі беларускага прэзідэнта. Гэта была чарговая сустрэча, дзе абмяркоўваўся шырокі спектр пытанняў”.
Разам з тым, у амбасадзе адмовіліся называць, з кім праходзіла сустрэча і якія канкрэтныя пытанні абмяркоўваліся. Спадар Бірман адзначыў, што ўчорашняя сустрэча не насіла такога характару, як студзеньская ці травеньская.
“Няма нічога дзіўнага, што амбасадар, які акрэдытаваны, мае сустрэчы ў прэзідэнцкай адміністрацыі, але такой сустрэчы, як у траўні або студзені цяпер не было”.
Нагадаем, 31 студзеня Гебхарт Вайс сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Пра што тады дыпламат гаварыў з прэзідэнтам не паведамлялася. Пазней Аляксандр Казулін паведаміў, што ўлады прапаноўвалі яму вызваленне пры ўмове, што ён з’едзе ў Нямеччыну і не будзе больш займацца палітыкай.
Палітвязень тады адзначаў, што асаблівую ролю ў гэтым пытанні згуляў Гебхарт Вайс. Пра травеньскую сустрэчу амбасадара з прадстаўнікамі Адміністрацыі прэзідэнта дагэтуль вядома не было.
Фота: president.gov.by