Амбасадарка ЗША пакідае Беларусь
Еўрарадыё задалося пытаннем, які алгарытм узаемаадносінаў парушылі ЗША і ці абазначае гэта, што Беларусь згадзілася з 12 умовамі Еўрасаюза. Толькі на пяты дзень пасля настойлівай рэкамендацыі беларускага МЗС амбасадарка ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт пагадзілася выехаць на радзіму для кансультацыяў. Пра тое, што Сцюарт пакідае Беларусь, амбасадар аб’явіла на сустрэчы з апазіцыйнымі палітыкамі, паведаміў Еўрарадыё лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
“Колькі Карэн Сцюарт прабудзе ў ЗША, залежыць ад беларускага боку. Беларускія ўлады ведаюць, як выходзіць з гэтага скандалу. І пытанне палітычных вязняў тут самае галоўнае. Калі будуць вызваленыя і Казулін, і Кім — гэта адкрые новыя перспектывы ў беларуска-амерыканскіх адносінах”.
8 сакавіка беларускае МЗС распаўсюдзіла заяву, у якой абвінаваціла ЗША ў парушэнні алгарытму дзеянняў па нармалізацыі адносінаў. Еўрарадыё зацікавілася, што гэта за ўзгоднены алгарытм. У амерыканскай амбасадзе нам адмовіліся даваць каментар.
“У амбасады зараз няма каментароў з гэтай нагоды”.
Амаль тое ж самае мы пачулі і ад прэс-сакратаркі МЗС Марыі Ваньшынай:
“У заяве ўсё напісана. Уважлівей чытайце. Больш каментароў у нас не будзе”.
Аднак у заяве, якую распаўсюдзіла беларускае МЗС, не сказана ні слова, што гэта за алгарытм дзеянняў па нармалізацыі адносінаў. Магчыма, гэта неяк звязана з дванаццацю умовамі Еўрасаюза? Аналітык Аляксандр Фядута так не думае. Ён тлумачыць сваю думку наступным чынам:
“Па-першае, наш МЗС не прызнае гэтыя 12 умоваў Еўрасаюза. Па-другое, для нашага МЗС ёсць розніца паміж Еўропай і Злучанымі Штатамі”.
На думку аналітыка, справа тут у лаяльнасці адносінаў дзвюх краінаў:
Аляксандр Фядута: “Хутчэй за ўсё, мелася на ўвазе, што рэгуляванне адносінаў паміж Беларуссю і Злучанымі Штатамі перш за ўсё павінна разглядацца як непагаршэнне гэтых адносінаў. То бок, ні мы, ні вы не робім нічога супраць адзін аднаго”.
Аднак калі Беларусі вельмі цяжка знайсці вагары ціску на ЗША, то Штаты наадварот маюць шмат гэтых рычагоў. Так, усяго ў адной службовай інструкцыі офіса кантролю замежных актываў дэпартамента казначэйства Мінфіна ЗША патлумачылася непажаданасць кантактаў з беларускімі прадпрыемствамі, рахункі якіх замарожаныя. Аднак рэальны вынік гэтай інструкцыі – пашырэнне блакады не толькі ў адносінах да “Белнафтахіму”, але і яшчэ некалькіх дзесяткаў прадпрыемстваў.
У адказ на гэта Беларусь адклікала свайго пасла ў ЗША для кансультацыяў. А вось амбасадарка ЗША нават пасля настойлівай рэкамендацыі зрабіць тое ж самае, яшчэ 5 дзён знаходзілася ў Беларусі.
Нагадаем, што Беларусі ўжо здаралася адклікаць сваіх паслоў для кансультацыяў. Такое было, да прыкладу, падчас канфлікту, звязанага з Саюзам палякаў у нашай краіне.
Еўрарадыё зацікавілася, якая звычайная дыпламатычная практыка ў такіх выпадках. На гэтае пытанне нам адказаў былы намеснік міністра замежных справаў Беларусі Андрэй Саннікаў:
“Гэта залежыць ад кіраўніцтва дзяржавы, ад МЗС краіны, а не ад рэкамендацыяў ці патрабаванняў прымаючага боку. Калі амбасадара высылаюць, — гэта іншае. Яго могуць абвясціць персонай non grata, ці абвясціць пра тое, што спыняюцца дыпламатычныя зносіны. Але ж гэта іншая справа. Гэта ўжо істотны канфлікт”.
Наўрад ці можна лічыць сённяшні беларуска-амерыканскі канфлікт неістотным. Кансультацыю атрымаюць абодва амбасадары. Пытанне толькі ў тым, хто зробіць наступны крок і якім ён будзе.
Фота bymedia.net