Амерыканцы аднаўляюць старадаўнія габрэйскія могілкі ў вёсцы Рубяжэвічы

Амерыканскія студэнты аднаўляюць закінутыя габрэйскія могілкі ў вёсцы Рубяжэвічы Стаўбцоўскага раёна.  З 24 траўня па 4 чэрвеня ў Беларусі знаходзяцца 19 студэнтаў і выкладчыкаў рымска-каталіцкага ўніверсітэта "Сіена каледж" (Олбані, штат Нью-Ёрк, ЗША), які дзейнічае пры фінансавай падтрымцы ордэна францішканаў. Амерыканцы аднаўляюць арыгінальную каменную агароджу габрэйскіх могілак у Рубяжэвічах.

Таксама яны плануюць адрамантаваць жылы дом пачатку мінулага стагоддзя, які раней належаў габрэйскай сям'і. Дом будзе ператвораны ў музей габрэйскага побыту пачатку XX стагоддзя.

Амерыканскія студэнты і выкладчыкі з Олбані ўжо другі раз прыехалі ў Беларусь. Улетку 2006 года яны аднаўлялі габрэйскія могілкі ў вёсцы Усялюб Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.

БелаПАН