Амерыканец Эмануіл Зэльцэр пакуль не патрапіў пад амністыю
Адміністрацыя магілёўскай калоніі, дзе адбывае тэрмін пакарання амерыканскі грамадзянін Эмануіл Зэльцэр, пакуль не мае падставаў разглядаць пытанне аб ужыцці да яго амністыі.
Паводле слоў яго адваката Зміцера Гарачкі, з Мінскага гарадскога суда ў калонію мусіць быць дасланая даведка аб адсутнасці пазоваў па справе Зэльцэра. Тады адміністрацыя будзе мець фармальнае права ставіць пытанне, ці патрапляе ён пад амністыю, паведамляе БелаПАН.
Адвакат жа лічыць, што Зэльцэр патрапляе пад закон аб амністыі. Амерыканец, асуджаны летась на тры гады за выкарыстанне заведама фальшывых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж, адбыў за кратамі траціну тэрміну (закон аб амністыі патрабуе толькі чвэрць).