Амерыканец Роберт Эш будзе атрымліваць у мінскім "Дынама" 500 тысяч долараў
Каля 500 тысяч долараў за сезон будзе атрымліваць у хакейным клубе "Дынама" (Мінск) амерыканскі варатар Роберт Эш. Пра гэта паведамляе газета "Спорт-Экспресс" са спасылкай на неафіцыйную інфармацыю. Нагадаем, пасля сыходу ў "Атлант" Віталя Коваля, мінскае "Дынама" аднавіла перамовы з Эшам. І калі вясной падчас перамоваў гаворка ішла пра кантракт на суму больш за мільён долараў, дык цяпер яна зменшылася больш чым удвая.
Амерыканец пакуль не гуляе, але ўжо паедзе з дынамаўцы на выязны матч у Санкт-Пецярбург. Пакуль жа вароты "Дынама" абараняе Андрэй Мезін, які выдатна згуляў у апошняй гульні чэмпіянату КХЛ.
Амерыканец пакуль не гуляе, але ўжо паедзе з дынамаўцы на выязны матч у Санкт-Пецярбург. Пакуль жа вароты "Дынама" абараняе Андрэй Мезін, які выдатна згуляў у апошняй гульні чэмпіянату КХЛ.