Амерыканец у дзень смерці выйграў у латарэю 10 мільёнаў долараў
79-гадовы жыхар амерыканскага горада Дэнберы у дзень сваёй смерці купіў латарэйны білет, які выйграў 10 мільёнаў долараў.
Білет ён набыў яшчэ 1 лістапада па шматгадовай сямейнай традыцыі. Пазней у той жа дзень ён сканаў ад сардэчнага прыступу.
Вынікі латарэі былі абвешчаныя ў пачатку снежня, аднак удава “шчасліўчыка” даведалася пра выйгрыш толькі праз месяц, бо з-за смерці мужа адклала квіток і ледзь не выкінула яго, вырашыўшы напрыканцы ўсё ж такі праверыць вынік.
Lenta.ru