Амерыканец Зэльцэр асуджаны мінскім судом на тры гады калоніі

Да трох гадоў пазбаўлення волі за камерцыйны шпіянаж і выкарыстанне фальшывых дакументаў асуджаны грамадзянін ЗША Эмануіл Зэльцэр. Такі прысуд вынес сёння Мінскі гарадскі суд. Тэрмін пакарання Зэльцэр будзе адбываць у калоніі агульнага рэжыму. Амерыканец быў прызнаны невінаватым у перамяшчэнні праз мытную мяжу Беларусі наркатычных і псіхатропных рэчываў.

Грамадзянка Расіі Уладлена Брускова за збіранне камерцыйнай інфармацыі і выкарыстанне фальшывых дакументаў асуджаная на 1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, інфармуе "Інтэрфакс".

Адвакат Зэльцэра Зміцер Гарачка ў інтэрв'ю Еўрарадыё адзначыў, што працэс прайшоў без парушэнняў. Але тое, што ён адбываўся ў закрытым рэжыме, па яго словах, можа гаварыць пра многае. Цяпер рыхтуецца апеляцыя.