Амерыканская артылерыя абстраляла паўднёвыя раёны Багдада
У Іраку ізноў страляюць з
гармат. Амерыканская артылерыя нанесла ўдар па паўднёвых раёнах
Багдада, паведамляе агенцтва “Reuters”.
У прэс-службе арміі ЗША распавялі, што
выбухі, якія было чуваць у горадзе, былі вынікам артылерыйскага агню. Вайскоўцы
не ўдакладняюць, што менавіта было мэтай праведзенага абстрэлу.
Прадстаўнікі іракскай паліцыі паведамілі, што агонь вёўся з амерыканскай базы “Falcon” і меў за мэту суніцкі ўмацаваны раён аль-Буайта.
Прадстаўнікі амерыканскага камандавання паведамляюць, што
ісламісцкія экстрэмісцкія рухі, у тым ліку "Аль-Кайда", здзяйсняюць
перагрупоўку баявікоў у аддаленых ад цэнтра раёнах Багдада.