Амерыканскі адукацыйна-даследчы цэнтр: Палітыка не дае нам шанцу адрадзіцца
Прадстаўніцтва Амерыканскага адукацыйна-даследчага цэнтру (" "American Center for Education and Research, Inc."") у Беларусі пацвердзіла пра закрыццё праграмы тэстаў. Падрыхтавацца па тэстах TOEFL, GRE і SAT, папулярных у Беларусі, можна і ў нашай краіне. А вось здаваць іх можна толькі за межамі нашай краіны. У размове з Еўрадыё прадстаўніца Цэнтру сказала:
Прадстаўніца ACER: “Я не ўпаўнаважаная даваць інтэрвію. Цяпер палітычная афарбоўка такая, што не дае нам нават шанцу адрадзіцца”.
Еўрарадыё: “Ці праўда, што вы адзіныя ў Беларусі мелі права прымаць гэтыя тры тэсты — TOEFL, GRE і SAT?”
Прадстаўніца ACER: “Так, была такая сітуацыя, так”.
Еўрарадыё: “І цяпер, каб здаць тэсты, трэба выехаць у суседнія краіны?”
Прадстаўніца ACER: “У бліжэйшы час — так, але ACER будзе спрабаваць вырашыць гэтую сітуацыю ў Беларусі”.