Амерыканскі гурт Offspring выдае новы альбом
Згодна з паведамленнем InterMedia, рэліз дыска пад назвай «Rise And Fall, Rage And Grace» павінен адбыцца 16 чэрвеня ў Еўропе, а днём пазней у Амерыцы. Прадзюсерам CD, на які трапіла 12 трэкаў, выступіў Боб Рок, які раней
працаваў над запісамі Metallica і The Cult. Першым сінглам стане
кампазіцыя «Hammerhead», якая з'явілася ў радыё эфіры 5 траўня, а
таксама даступная для вольнай запампоўкі на сайце Offspring.com.
Нагадаю, што The Offspring быў сфармаваны ў 1984 годзе. Дэбютны альбом «The Offspring» з'явіўся ў 1989 годзе, і з тых часоў было запісана яшчэ шэсць дыскаў, апошні з якіх - «Splinter» - выйшаў у 2003 годзе.
Фота: www.xanga.com