Амерыканскі кангрэсмен сустрэўся з Сідорскім, Макеям і Пракаповічам
З вышэйшымі беларускімі чыноўнікамі сустрэўся ў Мінску амерыканскі кангрэсмен. Старшыня падкамітэта па Еўропе Камітэта па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Уільям Дэлахант на працягу трох дзён абмяркоўваў пытанні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Злучаных Штатаў. Падчас візіта адбыліся сустрэчы кангрэсмена з прэм'ер-міністрам Сяргеем Сідорскім, кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта Ўладзімірам Макеям, старшынём праўлення Нацбанка Пятром Пракаповічам і міністрам эканомікі Мікалаем Снапковым. БЕЛТА адзначае, што Уільяму Дэлаханту была прадастаўленая разгорнутая інфармацыя пра сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі.