Амністыя можа быць аб’яўленая ў кастрычніку
Амністыю ў Беларусі могуць аб’явіць восенню. Пра гэта сцвярджае міністр унутраных спраў краіны Уладзімір Навумаў.
Паводле яго словаў, закон аб амністыі яшчэ знаходзіцца на дапрацоўцы. Ён будзе разглядацца на наступнай сесіі Палаты прадстаўнікоў, якая збярэцца якраз у кастрычніку.
Нагадаем, аб’яўленне амністыі чакалася напрыканцы чэрвеня, але так і не адбылося. Пад яе мусілі патрапіць грамадзяне, якія здзейснілі нецяжкія злачынствы і злачынствы па неасцярожнасці.
Чакаецца, што патрапіць пад амністыю і выйсці на волю маюць шансы беларускія палітвязні.