Анамальнае надвор’е ў Алтайскім краі Расіі: было +30, а стала +1
Парад на Дзень Перамогі ў Барнауле праходзіў у спёку, у горадзе пакрыліся лістотай усе дрэвы, а на клумбах расцвілі цюльпаны.
11 траўня адразу некалькі гарадоў Сібіры засыпала снегам. Хоць ён і хутка раставаў, але пад яго цяжарам пачалі ламацца некаторыя дрэвы. Цяпер у гэтым рэгіёне слупкі тэрмометраў апусціліся да +1 — + 4 градусаў. У некаторых раёнах Алтайскага краю дагэтуль ляжыць снег.
Перапад тэмпературы ўсяго за суткі склаў больш за 20 градусаў, перадаюць інфармагенцтвы.