Андрэй Касціцын можа далучыцца да беларускай хакейнай зборнай 26 красавіка

Апоўдні па манрэальскім часе 25 красавіка (у Беларусі будзе вечар) форвард "Манрэаль Канадыенс" Андрэй Касціцын пройдзе медыцынскае абследаванне. Яно павінна адказаць на пытанне, ці сумяшчальна яго пашкоджанне пахвіны з выступам за нацыянальную зборную Беларусі на чэмпіянаце свету, які стартаваў учора ў Швейцарыі.

Калі лекары не выявяць сур'ёзных супрацьпаказанняў, увечары таго ж дня спартовец выляціць у Цюрых. Плануецца, што ён заселіцца ў цюрыхскі "Хілтан", дзе цяпер размяшчаецца наша нацыянальная каманда. Заўтра зранку Андрэй Касціцын зможа выйсці на лёд у паядынку Беларусь - Славакія.

"Прессбол"