Андрэй Касціцын прапусціў матч з "Тампай" з-за прастуды
Беларускі форвард "Манрэаля" Андрэй Касціцын прапусціў хатні паядынак чэмпіянату НХЛ з "Тампай", у якім яго каманда атрымала перамогу — 3:2 (у авертайме). Афіцыйная версія адсутнасці беларуса — прастуда. Зрэшты, нельга выключаць і таго, што найлепшы снайпер "Манрэаля" адпраўлены ў запас з іншай прычыны, бо ў апошніх 14 паядынках Андрэй Касціцын набраў толькі 2 (1+1) бамбардырскія балы.
БЕЛТА
БЕЛТА