Андрэй Кім знаходзіцца ў рэспубліканскай турэмнай лякарні

Андрэй Кім знаходзіцца ў рэспубліканскай турэмнай лякарні, куды ён трапіў 24 красавіка. У яго абвастрылася запаленне вачэй, якое пачалося яшчэ падчас знаходжання ў ізалятары на вуліцы Валадарскага. Нагадаем, 22 красавіка суд Цэнтральнага раёна Мінску вынес прысуды дзесяці ўдзельнікам несанкцыянаванай акцыі пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў, якая прайшла ў сталіцы 10 студзеня.

Іх прызналі вінаватымі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушалі грамадскі парадак. Акрамя таго, Андрэй Кім абвінавачаны ў злачынстве, прадугледжаным арт. 364 Крымінальнага кодэксу Беларусі (гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі).

Суддзя Алена Ілліна прысудзіла Андрэя Кіма да пазбаўлення волі тэрмінам на паўтара года з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.

БелаПАН