Анджэй Пачобут выступіць у Еўрапарламенце
Анджэй Пачобут / фота з яго старонкі ў Фэйсбуку
У чэрвені ў Еўрапарламенце выступіць былы палітвязень, журналіст Анджэй Пачобут. Яго выступ анансавала ў панядзелак старшыня Еўрапаламента Раберта Метсола, адкрываючы пленарнае пасяджэнне.
На сайце Еўрапарламента гаворыцца, што Метсола чарговы раз вітала вызваленне Пачобута з турмы. Яна згадала, што беларускі экс-палітвязень з'яўляецца лаўрэатам прэміі "За свабоду думкі" імя Сахарава, якая прысуджаецца Еўрапарламентам. Гэтую прэмію ён атрымаў у 2025 годзе. Акрамя таго старшыня Еўрапарламента "нагадала пра мноства палітычных зняволеных па ўсім свеце, якія па-ранейшаму несправядліва знаходзяцца ў турмах".
Чэрвеньскае пасяджэнне запланаванае на 15-18 чэрвеня. Паводле інфармацыі польскага інфармагенцтва РАР, выступ Пачобута можа адбыцца 17 чэрвеня.