АНТ адмовілася ад здымак "Вітаўта"
Тэлеканал АНТ адмовіўся ад здымак мастацкага кінафільма "Вітаўт". Замест мастацкай кінастужкі кіраўніцтва тэлеканала вырашыла абмежавацца дзвюхсерыйнай "дакументалкай". Сярод прычын закрыцця праекту называюцца дзве - адсутнасць у тэлеканала грошай на якасны фільм і парушэнне тэрміну, да якога карціна павінна была з'явіцца на экране.
Як паведамляе сайт АДС, "Вітаўта" планавалася зняць да прэзідэнцкіх выбараў. Праца ішла ў таямніцы ад грамадскасці і СМІ. Гледачы, паглядзеўшы карціну, павінны былі разглядзець у старажытным князю постаць Аляксандра Лукашэнкі - моцнай асобы, якая здолела "падняць краіну з каленаў" і гарантаваць яе незалежнасць ад вонкавых пагроз. Але стала відавочна, што зняць якаснае кіно за паўгода (а менавіта столькі засталося да старту прэзідэнцкай кампаніі) немагчыма.
Еўрарадыё пра "Вітаўта":
Здымаць “Вітаўта” будуць у Беларусі, Літве і Польшчы