АНТ і надалей будзе займацца "Еўрабачаннем" у Беларусі

АНТ працягне займацца "Еўрабачаннем" у Беларусі. Пазіцыю канала агучыла для Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы АНТ Таццяна Курбат: Таццяна Курбат: "Мы пакуль што ячшэ не зразумелі, хочацца нам займацца "Еўрабачаннем" ці не. Бо мала часу прайшло, а трэба на ўсё гэта паглядзець з боку, пераасэнсаваць. Але пакуль што нічога не змяняецца — мы "Еўрабачаннем" займаемся і надалей".

АНТ па-ранейшаму імкнецца ўвайсці ў "Еўрапейскі вяшчальны саюз" (ЕВС). Аднак па меркаванні Таццяны Курбат, сёлетні досвед паказвае, што гэта, у прынцыпе, не абавязкова.

Таццяна Курбат: "Калі нас прымуць у Еўрапейскага вяшчальнага саюза — гэта, натуральна, будзе вельмі добра. Але чарговая сесія ЕВС будзе ці то ў сярэдзіне, ці то ў канцы чэрвеня. І, напрыклад, учора Хоміч [Сяргей Хоміч — першы намеснік старшыні праўлення ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" — заўв. Еўрарадыё] сказаў, што нам гэта і не вельмі трэба".