Антон Кушнір выйграў стартавы этап Кубка свету па фрыстайле
Беларус Антон Кушнір 19 снежня ў кітайскім Чанчуне стаў пераможцам стартавага этапу Кубка свету па фрыстайле ў спаборніцтвах акрабатаў. Як паведамляе БЕЛТА, беларускі спартовец захапіў лідарства па выніках кваліфікацыі (126,11 бала), а ў фінале паказаў 2-і вынік (121,04). Але гэтага было дастаткова, каб з даволі камфортнай перавагай захаваць першы радок з сумай 247,15 ачка.
Дзве іншыя прыступкі пастамента засталіся за кітайцамі Лю Чжанкінам (240,83) і Ву Чао (240,14).
У стартавым этапе Кубка свету прынялі ўдзел яшчэ два беларускія фрыстайлісты. Дзяніс Восіпаў паказаў 6-ы вынік (228,10). А Цімафей Слівец, які пасля кваліфікацыі (123,90) ішоў на другім месцы, у выніку апынуўся толькі на 10-й пазіцыі (206,14), бо няўдала выступіў у фінальнай частцы спаборніцтваў.
Двухразовы медаліст Алімпіяд Дзмітры Дашчынскі застаўся дома з-за траўмы. Не адправіўся ў Кітай і бронзавы прызёр Гульняў-2002 Аляксей Грышын.
У жаночых спаборніцтвах лепшай з прадстаўніц Беларусі стала Ала Цупер: з сумай 150,48 бала яна заняла 9-е месца. Асоль Слівец, якая аднавіла выступы пасля больш як двухгадовага перапынку, — на 16-й пазіцыі (71,66 бала).
Увесь пастамент у жанчын занялі кітаянкі - Гуо Сіньсінь (206,09 бала), Ніна Лі (198,28) і Сю Ментао (182,56).
Ужо сёння ў Чанчуне праходзіць другі этап Кубка свету, а 22 снежня тут жа ўпершыню ў гісторыі Кубкаў свету адбудуцца камандныя спаборніцтвы лыжных акрабатаў.
Да пачатку Алімпіяды-2010 у Ванкуверы яшчэ 4 этапы Кубка свету пройдуць у Канадзе і ЗША.