Антыкрызісную платформу АДС пададуць у Грамадска-кансультацыйны савет
Палажэнні Антыкрызіснай платформы Аб'яднаных дэмакратычных сілаў будуць агучаныя на паседжанні Грамадска-кансультацыйнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта. Даручана гэта ганароваму старшыню Аб'яднанай грамадзянскай партыі Станіславу Багданкевічу. Плануецца, што паседжанне савета, на якім будуць абмяркоўвацца эканамічныя пытанні, адбудзецца 31 сакавіка. Калі рэакцыя савета будзе адмоўнай, то АДС будуць заклікаць улады сысці ў адстаўку, заявіў лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
БелаПАН
БелаПАН