Апазіцыя хоча распрацаваць шлях у Еўропу разам з уладамі
Пра гэта гаворыцца ў агульным пасланні дэмакратычных сіл да дакладчыцы ПАСЕ Сінікі Хурскайнен, сустрэча з якой адбылася 24 жніўня ў Мінску. Пад зваротам падпісаліся 9 палітычных структур, сярод якіх ― АГП, Партыя БНФ, “Рух “За Свабоду” і іншыя.
На думку палітыкаў, неабходна стварыць камісію з прадстаўнікоў апазіцыі і ўлады, якая распрацуе шлях уваходжання Беларусі ў Савет Еўропы. Аднак пытанне па ўваходжанні будзе разглядацца толькі пасля прэзідэнцкіх выбараў. Як падкрэсліў у размове з Еўрарадыё лідар АГП Анатоль Лябедзька, на сёння важна, каб падчас выбараў у Беларусь прыехала як мага больш міжнародных назіральнікаў.
Анатоль Лябедзька: “Супольная рабочая група дапаможа выпрацаваць “дарожную мапу” для Беларусі. Але галоўны крытэр да ўступлення ў Савет Еўропы – свабодныя выбары. Прычым, гэта не толькі змена заканадаўства, а цэлы комплекс праблем і пытанняў. Важна, каб падчас прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусь прыехала, як мага больш назіральнікаў ад Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы”.