Апазіцыя і эколагі крытыкуюць рашэнне працягнуць тэрміны эксплуатацыі АЭС
Апазіцыя і эколагі крытыкуюць рашэнне канцлера ФРГ Ангелы Меркель працягнуць тэрміны эксплуатацыі атамных электрастанцый краіны на 10—15 гадоў, паведамляе Нямецкая хваля.
Заява канцлера была пасля таго, як 27 жніўня ўраду быў прадстаўлены даклад экспертаў, у якім разглядаліся некалькі сцэнарыяў развіцця энергетычнага сектара.
Меркель зазначыла, што, з пункту гледжання спецыялістаў, працяг тэрмінаў дзеяння АЭС да 2032—2037 гадоў "з'яўляецца найбольш разумным".
У 2002 годзе кааліцыйны ўрад сацыял-дэмакратаў і "Зялёных" на чале з Герхардам Шродэрам прыняў праграму паступовага адмаўлення ад атамнай энергіі. Дакумент прадугледжваў, што ўсе нямецкія АЭС будуць выведзены з эксплуатацыі да 2022 года.
Старшыня апазіцыйнай Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі Зігмар Габрыэль абвінаваціў Меркель у лабіраванні інтарэсаў ядзернай прамысловасці. Паводле слоў эксперта Greenpeace у пытаннях энергетыкі Андрэ Бёлінга, высновы экспертызы, на якія абапіралася канцлер ФРГ, "нядобрасумленныя".