Апазіцыя не будзе пасылаць назіральнікаў на ўсе выбарчыя ўчасткі
Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" адмовілася вылучаць свайго кандыдата на прэзідэнцкія выбары. Замест гэтага левыя будуць удзельнічаць у кампаніі "Справядлівыя выбары". Падчас гэтай кампаніі плануецца правесці мабілізацыю грамадзян на ўдзел у выбарах у якасці чальцоў выбарчых камісій, назіральнікаў за ходам галасавання. Таксама мэтай кампаніі называецца выяўленне і спыненне парушэнняў выбарчага заканадаўства і фальсіфікацыі вынікаў выбараў; збор інфармацыі пра парушэнні правоў грамадзян, фактаў фальсіфікацыі і данясенне яе да шырокай грамадскасці.
Як паведаміў у інтэрв'ю Еўрарадыё старшыня партыі Сяргей Калякін, кампанія будзе каардынаваць сваю дзейнасць з праваабаронцамі, аднак будзе шырэйшай.
Калякін: "Проста ў праваабаронцаў іншы падыход: яны будуць толькі фіксаваць, не будуць займацца прадухіленнем, прыцягненнем да адказнасці і г.д. У іх іншыя мэты. І мы згодныя, што гэта таксама трэба. І мы будзем супрацу з імі наладжваць".
Разам з тым, Калякін заявіў, што не плануецца, каб назіральнікі былі на ўсіх 6,5 тысяч выбарчых участкаў.
Калякін: "Гэта не мае, на мой погляд, сэнсу. Таму што недзе ў Чарнобыльскай зоне назіраць, можа, і не трба. Там апазіцыя не гатовая атрымаць нейкую значную падтрымку, бо там людзі мала ведаюць інфармацыі і яны "заангажаваныя" праўладнай інфармацыяй. І будуць галасаваць, можа, за праўладнага кандыдата, і там можна не фальсіфікаваць выбары. А што датычыць буйных і сярэдніх гарадоў, дык тут мы будзем вельмі і вельмі працаваць..."