Апазіцыя заяўляе пра несвабодныя выбары, але працягвае ўдзел
Апазіцыя заявіла аб тым, што мясцовыя выбары ў Беларусі не могуць быць свабоднымі. Да заявы далучыліся 13 партый і грамадскіх аб'яднанняў, як з АДС, так і з Беларускага незалежніцкага блоку. Зварот накіраваны да выбарцаў і міжнароднай супольнасці. Таксама апазіцыя заклікае ўладу перайсці да перамоваў аб зменах выбарчага заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі.
Пытанне байкоту выбараў апазіцыяй абмяркоўвалася, але рашэнне не было прынята. Між тым, кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька лічыць, што гэта было б найлепшае рашэнне.
Лябедзька: "Найлепшым выйсцем была б заява аб выхадзе з выбарчай кампаніі. Калі АГП заявіла аб выхадзе з кампаніі, былі два сюжэты на тэлебачанні - вельмі нервовыя. І гэта сведчыць, што гэта слабое месца улады. Яе палохае тое, што дэмакраты могуць сысці з гэтай кампаніі як несправядлівай. Гэта быў бы моцны ўдар па ўладзе".
Нагадаем, АГП заявіла аб выхадзе з мясцовай кампаніі. Да яе далучыліся некаторыя кандыдаты з іншых партый.