Апазіцыя звернецца да дакладчыцы ПАСЕ з агульным пасланнем
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Сустрэча апазіцыі з дакладчыцай ПАСЕ пройдзе 24 жніўня. На сустрэчы кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі плануе звярнуцца да Сінікі Хурскайнен з агульным мэсіджам. Пазіцыя, выказаная ў дакуменце, будзе ўзгадняцца з кіраўнікамі палітычных партый і рухаў. Па словах Лябедзькі, такое пасланне можа адкрыць Беларусі шлях да свабодных выбараў і паспрыяць уваходжанню ў ПАСЕ.
Лябедзька: "На гэтую сустрэчу мы прапануем выйсці з агульным пасланнем. Мы падрыхтавалі праект такога дакумента. Цяпер рассылаем лідарам палітычных партый і рухаў, каб узгадніць гэтую пазіцыю. Спадзяюся, заўтра мы выкладзем агульны падыход. Яго галоўнымі прыярытэтымі стануць свабодныя выбары, якія дадуць Беларусі шанец увайсці ў Савет Еўропы і Парламенцкую асамблею".
Нагадаем, што дакладчыца ПАСЕ па Беларусі Сініка Хурскайнен прыбыла ў Мінск 23 жніўня, каб высветліць палітычную сітуацыю ў краіне.
Фота: "Тэлеграф"