Апазіцыянеры і міліцыянты бегалі разам
Фотарэпартаж з акцыі салідарнасці, якая прайшла ўчора ў Мінску
Акцыя салідарнасці з рэпрэсаванымі і сем’ямі зніклых палітыкаў
распачалася 16 красавіка традыцыйна на Кастрычніцкай плошчы. Вось
толькі месца яе заканчэння стала незвычайным: міліцыя завяла
ўдзельнікаў прыкладна за 6 кіламетраў ад месца збору, прычым апошні
кіламетр ім давялося прабегчы. Пра салідарнасць і здаровы лад жыцця ў
фотарэпартажы Еўрарадыё.
Дзеянні міліцыі былі на пачатку звыклымі для пастаянных удзельнікаў
акцыі. Нічога не прадвяшчала іншага развіцця падзей.
Супрацоўнікі міліцыі далі пастаяць удзельнікам не больш 10 хвілін,
пасля чаго пачаўся разгон.
Людзей правялі да цэнтра “Белэкспа”, дзе з мірам адпусцілі. Павел
Севярынец заклікаў людзей вярнуцца да Кастрычніцкай плошчы, але іх сустрэла
спецназаўская блакада. На гэта раз міліцыя вырашыла завесці
ўдзельнікаў акцыі нашмат далей.
Працэсія прайшла па набярэжнай.
Севярынец перыядычна загадваў спецназу “адціскацца”, але спецназ
Севярынца чамусьці не слухаў.
З песнямі і жартамі працэсія зноў рынулася наперад. Моладзь вырашыла
троху прабегчыся.
Кіраўнік атраду спецназу папрасіў зрабіць здымак на памяць з маладымі
актывістамі. Наогул ён шмат жартаваў. Напрыклад, наконт маршрута
казаў, што актывістаў вядуць тапіць і таму настойліва раіў
разыходзіцца.
Шпацыр працягнуўся ў “зялёнай зоне”.
“Апошніх герояў” спецназ пакінуў за вуліцай Арлоўскай. Севярынец
адзначыў, што спецназаўцы ў нас няважныя, бегаюць з аддышкай і
паабяцаў кожнаму з тых, хто дайшоў да канца, выдаць ордэн Леніна.
p.s. Па дарозе спытала ў карэспандэнта рускай газеты “Коммерсантъ”,
які ішоў разам з намі да самага канца:
- Ну як уражанні ад акцыі?
- Весела. Вясёлая ў вас апазіцыя, і міліцыя таксама вясёлая.