Апазіцыянеры наведалі маці зніклага палітыка Юрыя Захаранкі
Маці зніклага палітыка Юрыя Захаранкі наведалі ў пасёлку Васілевічы Рэчыцкага раёна каардынатар грамадскага аб'яднання "За Свабоду" Уладзімір Кацора і старшыня гомельскай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў. Яны павіншавалі яе з днём нараджэння. Ульяне Захаранцы 6 лютага споўнілася 85 гадоў.
Палітыкі ўручылі жанчыне кветкі, шампанскае і прадуктовы набор. Як паведаміў БелаПАН Кацора, Ульяна Рыгораўна, нягледзячы на ўзрост, самастойна спраўляецца з дамашнімі праблемамі. У размове з палітыкамі Ульяна Рыгораўна выказала надзею, што даведаецца калі-небудзь праўду аб знікненні свайго сына.
Нагадаем, былы міністр унутраных спраў Беларусі апазіцыйны палітык Юрый Захаранка знік 7 траўня 1999 года. Праваабаронцы лічаць, што ён быў выкрадзены па палітычных матывах.