Apocalyptica выдаюць альбом з дапамогай іншых зорак
Фінскія рок-віяланчэлісты Apocalyptica абвясцілі назву і дату выхаду свайго новага, шостага студыйнага альбому. Кружэлка, пад назвай «Worlds Collide», з’явіцца ў музычных крамах
Еўропы 14 верасня, а крыху пазней і ў іншых частках свету. Першым
сінглам альбому стане кампазіцыя «I'm Not Jesus», якая з’явіцца ў
эфірах радыёстанцый, магчыма і нашай, 31 жніўня.
Дарэчы, удзел у запісе гэтай песні прымаў вакаліст Stone Sour і Slipknot Коры Тэйлар. Акрамя яго, да працы над дыскам далучыліся і іншыя зоркі, у тым ліку франтвумэн Lacuna Coil Крысціна Скабія, бубнач Slayer Дэйв Ламбарда і японскі кампазітар Тамаясу Хатэй, які ўдзельнічаў у запісу саўндтрэка да фільму Квенціна Таранціна «Забіць Біла».
Бэк-вакальныя партыі для «Worlds Collide» запісаў рок-вакаліст Мэтс Лівэн, вядомы па супрацоўніцтву з Інгві Мальмсцінам і такімі гуртамі, як Therion і At Vance. Прадзюсарам новай працы Apocalyptica выступіў Якаб Хэльнэр, які раней працаваў з Rammstein.
Нагадаю, што апошнім рэлізам фінаў з’яўляецца выдадзеная ў 2006-м складанка лепшых хітоў гурта пад назвай «Amplified - A Decade of Reinventing the Cello».
Фота: never.fall.in.love.cowblog.fr