Апошнія званкі ў школах празвіняць 30—31 траўня

Выпускнікі 9-х класаў будуць здаваць чатыры абавязковыя іспыты: беларуская мова (пісьмова), руская мова (пісьмова), матэматыка (пісьмова), гісторыя Беларусі (вусна).



Выпускнікі 11-х класаў таксама здаюць чатыры абавязковыя іспыты: беларуская мова ці руская мова на выбар (пісьмова), матэматыка (пісьмова), замежная мова (вусна), яшчэ адзін іспыт здаецца на выбар.



Выпускныя вечары для навучэнцаў 11-х класаў Мінадукацыі рэкамендавала правесці 10—12 чэрвеня, адзначае БелаПАН. Цэнтралізаванае тэставанне па навучальных прадметах пачнецца 14 чэрвеня.



Фота — bymedia.net