Апошняе відэа Джэксана пераўтвораць у фільм
Кампанія Sony Pictures рыхтуе да выпуску канцэртны фільм у памяць пра Майкла Джэксана (Michael Jackson). Стужка будзе створаная на аснове 80 гадзінаў відэа, знятага падчас
рэпетыцый шоў Караля поп-музыкі, якое павінна было адбыцца сёлета ў
лонданскай O2 Arena. Як чакаецца, кампанія выплаціць больш 30 мільёнаў
долараў канцэртнаму агенцтву AEG Entertainment, якому належаць правы на
зняты матэрыял.
У якасці рэжысёра будучай стужкі называюць Кэні Артэга (Kenny Ortega), вядомага па фільме «High School Musical». Апроч кадраў рэпетыцый шоў, у стужцы таксама будуць скарыстаныя тры апошнія відэакліпы Джэксана, знятыя для трансляцыі на вялікім экране падчас выступаў спевака. Адзін з гэтых кліпаў з'яўляецца альтэрнатыўнай версіяй культавага відэа «Thriller».
Дакладная дата рэлізу фільма яшчэ не вызначаная, але стваральнікі запэўніваюць, што здарыцца гэта да канца гэтага года.
Тым часам, 20 ліпеня адбыўся рэліз спехам сабранай складанкі «Michael Jackson: The Motown 50 Mixes». На дыск трапіла 11 хітоў Джэксана. Гэта як сольныя песні Майкла, так і нумары з рэпертуара сямейнага гурта The Jackson 5.
Трэк-ліст складанкі «Michael Jackson: The Motown 50 Mixes»:
1. I'll Be There
2. Ben
3. Who's Loving You
4. Ain't No Sunshine
5. I Want You Back
6. ABC
7. We've Got A Good Thing Going
8. With A Child's Heart
9. Darling Dear
10. Got To Be There
11. Never Can Say Goodbye.
Фота: dnvibe.wordpress.com