Арцёма Брэуса папракнулі "знаёмствам" з экс-кандыдатамі

Сёння дарадца амбасады Вадзім Гусеў пракаментаваў заявы, зробленыя беларускім генпракурорам Рыгорам Васілевічам у сувязі з лёсам арыштаваных расіян.

"Неўразуменне выклікала, у прыватнасці, выказанае генпракурорам 27 студзеня падчас прэс-канферэнцыі "спадзяванне" на тое, што ўдзел расійскіх грамадзянаў у масавых беспарадках, відаць, яшчэ толькі высветліцца. А таксама заява пра тое, што "паўза" ў расследаванні справы расіян тлумачыцца вялікай колькасцю затрыманых", — прыводзіць словы дыпламата ИТАР-ТАСС.

Гусеў адзначыў, што грамадзяне Расіі ўтрымліваюцца ў турме ўжо месяц, прычым без выстаўлення ім якіх-небудзь доказаў іх віны. Паводле яго словаў, Брэус распавёў супрацоўнікам консульскай службы, што следчыя намагаюцца абвінаваціць іх нібыта ў знаёмстве з некаторымі экс-кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі. Дарэчы, сам Брэус цалкам адмаўляе якія-небудзь асабістыя сувязі с імі.