Аргкамітэт Сочы-2014: Паходня не ўзарвалася, а загарэлася
У алімпійскіх паходнях знайшлі праблемы з газавай сістэмай.
Нагадаем, раней былі шматлікія праблемы з паходнямі, якія згасалі падчас эстафеты ў Маскве. Апошнім інцыдэнтам стала загаранне ці выбух паходні ў Кастраме.
Прадстаўнік аргкамітэта Раман Осін падкрэсліў, што паходня не ўзарвалася, як паведамлялі шматлікія СМІ, а загарэлася падчас перадачы. Гэта, дарэчы, ужо другі такі інцыдэнт. Прычынай называюцца праблемы з газавай сістэмай. Для расследавання створаная спецыяльная камісія.
Паводле Осіна, паходня была не ў руках 13-гадовай дзяўчынкі, як паведамлялася, а жанчыны, супрацоўніцы аргкамітэта, паведамляе gazeta.ru.
Фота — ria.ru