Архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч сустрэнецца з мітрапалітам Філарэтам
Падрыхтоўка мясцовых святароў для кожнага прыходу і дыялог з уладамі і праваслаўнай царквой – такія прыярытэты ў сваёй дзейнасці назваў архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч, нядаўна прызначаны кіраўніком беларускай рыма-каталіцкай царквы. Паводле яго словаў, ён не збіраецца “нічога рэзка і кардынальна
змяняць”. Аднак ужо зараз кажа пра недахоп рэлігійнай літаратуры на
беларускай мове.
У самы бліжэйшы час архіепіскап Кандрусевіч мяркуе сустрэцца з мітрапалітам Філарэтам, кіраўніком беларускай праваслаўнай царквы.
Першае набажэнства, якое правядзе Тадэвуш Кандрусевіч у Мінску ў новай якасці, адбудзецца 26 верасня ў 18.30 у сталічным кафедральным касцёле на плошчы Свабоды.
БелаПАН