Арлоў: Полацк будзе культурнай сталіцай Еўропы
21 студзеня ў Полацку ўрачыста адкрываюць акцыю “Культурная сталіца Беларусі”. Статус гісторыка-культурнага і духоўнага цэнтру Беларусі самы старажытны беларускі горад атрымаў з ініцыятывы Міністэрства культуры. Бадай самы вядомы сучасны палачанін, гісторык і пісьменнік Уладзімір Арлоў хоць і не быў запрошаны на ўрачыстасці, аднак акцыю разглядае вельмі аптымістычна. У гутарцы з Еўрарадыё, ён выказаў упэўненасць у тым, што яго родны горад заслужыў гэткі статус і аднойчы абавязкова стане культурнай сталіцай усёй Еўропы.
Уладзімір Арлоў: “Мяне ніхто не запрашаў. І, шчыра кажучы, я не вельмі пераймаюся з гэтай прычыны: не вельмі люблю тлум, увесь гэты афіцыёз. Ну, мне гаварылі, што там нібыта мая творчая вечарына запланаваная. Я глыбока веру, што прыйдзе час, калі Полацк будзе культурнай сталіцай Еўропы. Так што абвяшчэнне яго культурнай сталіцай Беларусі на гэты год я ўспрымаю вельмі аптымістычна, як адзін з крокаў па нашым вяртанні ў Еўропу. Таму што і сама ідэя запазычаная ў Еўразвязу”.
Сёлета ў культурнай сталіцы’2010 адбудуцца выставы найлепшых мастакоў Беларусі, шматлікія канцэрты, спектаклі, прэм’еры айчынных кінастужак і творчыя сустрэчы. Як упэўненыя арганізатары акцыі, Полацк мае для гэтага неабходную базу, досвед арганізацыі падобных мерапрыемстваў, а таксама зацікаўленасць кіраўніцтва і жыхароў гораду.