Армрэслер з Вялікіх Матыкалаў Віктар Братчэня – двойчы чэмпіён Еўропы
24-гадовы выпускнік Акадэміі фізкультуры прывёз два залатыя медалі з першынства Еўропы. У сваёй вагавай катэгорыі ён паклаў усіх і левай, і правай
Віктар Братчэня: – Першыя два дні выступалі паралімпійцы і юніёры, потым ветэраны. На чацвёрты дзень - асноўны склад, мужчыны і жанчыны. Не сказаць, што мне спаборнікі паддаваліся. Але я быў крыху мацнейшы. Цяпер для мяне галоўнае - чэмпіянат свету ў Венецыі на пачатку верасня.
Паездка не акупілася: Віктар застаўся ў мінусе на мільён рублёў, але без спонсараў паездка зусім не была б магчымаю. У паездку армрэслера выпраўлялі талакой цяплічны камбінат «Берасце», агракамбінат «Заходні», пякарня «Пэрфэкт». Мясцовы водаканал вырабіў трэнажор і дзве гантэлі. Дапамаглі кіраўнікі - Мікалай Долбік, Аляксандр Біч, Дарыюш Томчак, Сяргей Вярземскі, Міхаіл Сац.
Віктар увесь час змагаецца з недахопам фінансавання. А грошы трэба не толькі на паездкі, але і на добрае харчаванне.
Віктар Братчэня: – У маім відзе спорта трэба добра харчавацца. Хоць крызіс, але магу сказаць, што дазваляю сабе ўсё, што хачу. Выступаю ў вагавай катэгорыі да 75 кілаграмаў. Важу 72.
Міжтым армрэслінг робіцца ўсё больш папулярны ў свеце. Калі на першынстве Еўропы было каля 500 чалавек, дык у Венецыю прыедзе каля тысячы.
На чэмпіянаце свету ў Канадзе у 2007 годзе Віктар выступаў і за параалімпійцаў (мае невялікі дэфект нагі), і ў звычайным складзе. І там, і там меў два залатыя і два срэбныя медалі (армрэслеры разыгрываюць падвойны камплект, на абедзве рукі). У Італіі таксама паўторыць формулу Канады. Спадзяецца, і па медалях таксама.
Еўрарадыё: – Вядома, што ў армрэслінгу выступаюць калясачнікі. У іх вельмі моцныя рукі. Вы на вазочку не ездзіце. Чаму яны Вас не кладуць?
Віктар Братчэня: – Можа, мне ў генетыцы пашэнціла, можа, трэніруюся больш. Можа, таму што маладзейшы. Калясачнікі вельмі дужыя бываюць людзі. І выступаць могуць за “аснову”. Чэмпіёнства заваяваць - гэта яшчэ нішто. Цяжка ўтрымаць тытул.
Чэмпіён з сям'ёй жыве ў вёсцы Вялікія Матыкалы на Брэстчыне. Мае нявесту - Юлю, якая таксама хоча стаць армрэстлеркай.
На здымку Паўла Грыня: наш чэмпіён з новым медалямі
Глядзі таксама: Чэмпіён свету па армрэслінгу жыве ў беларускай вёсцы