Армяне Беларусі пабудуюць сваю царкву
Старшыня Армянскай рэлігійнай абшчыны Беларусі Андрэй Амбарцумян заявіў, што ў нашай краіне плануецца пабудаваць армянскую царкву. Храм будзе пастаўлены ў адпаведнасці з усімі канонамі Армянскай апостальскай царквы. Як кажа А.Амбарцумян, першыя ахвяраванні на будаўніцтва царквы ўжо зробленыя.
Дарэчы, армянская абшчына Беларусі была створаная ў 1992 годзе, а Армянская рэлігійная абшчына — у 2003 годзе. Па словах А.Амбарцумяна, па перапісе насельніцтва 1999 года армяне займаюць шостае месца сярод нацыянальнасцяў, якія пражываюць у Беларусі. У цэлым у Беларусі пражываюць каля 36 тыс. армян.
Day.Az