“Арсенал” Глеба згубіў ачкі, “Манчэстар Юнайтэд” наблізіўся да лідэра

Лідэр англійскай прэм’ер-лігі “Арсенал”, за які выступае беларус Аляксандр Глеб, згубіў 2 ачкі ў матчы ў гасцях з “Бірмінгемам”. Прайграючы па ходзе матча кананіры выйшлі наперад і былі блізкія да таго, каб атрымаць валявую перамогу з лікам 2:1. Аднак на апошняй хвіліне ў іх вароты быў прызначаны пенальці, які гаспадары рэалізавалі. У выніку – нічыя.

А вось “Манчэстар Юнайтэд”, які вядзе пагоню за “Арсеналам”, разграміў “Ньюкасл” з лікам 5:1. У выніку, “Манчэстар” наблізіўся да лідэра на 2 ачкі і разрыў паміж імі цяпер складае ўсяго 3 ачкі.