Артура Фінькевіча пераводзяць на іншую працу
Моладзевага актывіста Артура Фінькевіча, які адбывае “хімію” ў Магілёве, звольнілі з чарговай працы. Да гэтага часу Артур працаваў дворнікам у адным з дзіцячых садкоў Магілёва. Цяпер палітвязень будзе працаваць на будоўлі папяровай фабрыкі, якая мае адкрыцца ў Шклове.
Як паведаміў Еўрапейскаму радыё сам Артур, некалькі дзён таму кіраўніцтва калоніі выказвала думку, што палітвязню “лёгка працуецца”, а ён прыехаў адбываць пакаранне.
Фінькевіч: "Трэба, каб у мяне была фізічна цяжкая праца. Каб у мяне не было ніякага вольнага часу ўвечары чым-небудзь займацца. Каб проста прыходзіць з працы і падаць".
Адміністрацыя спецустановы перавод Фінькевіча пакуль не каментуе.