Арыштаванага кіраўніка «Белнафтахіма» афіцыйна пазбавілі пасады
Аляксандра Бароўскага, які знаходзіцца ў следчым ізалятары Камітэта дзяржаўнай бяспекі, афіцыйна вызвалілі ад пасады старшыні канцэрна «Белнафтахім».
Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі. Пра гэта паведамляе «Ежедневник». Нагадаем, Аляксандр Бароўскі быў арыштаваны ў траўні.
Яму было прад’яўленае абвінавачванне ў арганізацыі злачыннай групы, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, разгалошанні звестак, якія складаюць службовую таямніцу. Паводле словаў генеральнага пракурора Беларусі Пятра Міклашэвіча, агульная сума скрадзенага групай Бароўскага складае некалькі мільёнаў долараў.