Арышты ў Беларусі могуць трапіць у кнігу рэкордаў Гінэса

У сацыяльных сетках з'явілася інфармацыя, што ў Кнігу рэкордаў Гінеса накіравана заяўка на фіксацыю сусветнага рэкорду. Яшчэ ніколі раней у свеце не было выпадкаў, каб праз некалькі гадзін пасля выбараў было арыштавана 70% кандыдатаў у прэзідэнты (7 з 10 чалавек).

Усе ахвотныя могуць прадубляваць сваю заяўку праз сайт guinnessworldrecords.com.