Астаповіч просіць прыпыніць будаўніцтва гатэля па вуліцы Замкавай у Мінску

Старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч просіць Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва прыпыніць узвядзенне гатэля па вуліцы Замкавай у Мінску у сувязі "са шматлікімі парушэннямі дзеючага заканадаўства". Астаповіч прапануе спыніць працы ддя выдачы прадпісання на карэкціроўку праектна-каштарыснай дакументацыі ў адпаведнасці з дзеючымі прававымі нормамі. У інтэрв`ю БелаПАН Астаповіч паведаміў, што мураваныя двухпавярховыя дамы нумар 25 і 27 ў стылі эклектыкі былі знесеныя прыкладна 10 гадоў таму па вуліцы Замкавай, якая з`яўляецца часткай гісторыка-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння. На месцы знесеных помнікаў запланавана будаўніцтва чатырохпавярховага гатэля, які па сваім аб`ёме і планіровачнай структуры ніяк не звязаны са знесенымі помнікамі і гістарычнай горадабудаўнічай сітуацыяй.