Астраномы знайшлі планету, якая цалкам складаецца з вады
Яна ў два разы большая за Зямлю, але ў сем разоў лягчэйшая.
Адкрыццё зрабіла група астраномаў з ЗША, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Чылі. Навукоўцы выявілі, што пры ўздзеянні высокіх тэмператур на ваду гэтай планеты, яна ператвараецца ў гарачы лёд. Раней навукоўцы знаходзілі ваду за межамі Сонечнай сістэмы толькі ў выглядзе дажджавых аблокаў вакол карычневага карліка WISE J0855-014, які раней быў зоркай.
Па версіі навукоўцаў, за межамі Сонечнай сістэмы вялікі запас вады пад тоўстым пластом лёду можа быць на Тытане, спадарожніку Плутона.